Эфектыўныя лэпбукі

Из нашей почты Новости

Лэпбукі вельмі зручна выкарыстоўваць на занятках з дзецьмі. Як новы сродак навучання, лэпбук дае шмат пераваг: папка інфарматыўная, у ёй утрымліваецца шмат матэрыялу па пэўнай тэме. Работа з папкай забяспечвае гульневую, пазнавальную, даследчую, творчую актыўнасць дзяцей. Лэпбукі пра Беларусь вельмі важныя, бо фарміруюць у падрастаючага пакалення пачуццё патрыятызму.

Пасля прагляду лэпбукаў, у садзе ўвесь педагагічны працэс праходзіў на беларускай мове. Дзеці спявалі, танцавалі і гулялі ў розныя беларускія гульні.

Пасля аб’явы і ўзнагароджання пераможцаў конкурсу, лэпбукі былі выстаўлены ў фае дашкольнай установы для таго, каб бацькі і госці маглі азнаёміцца і зрабіць нешта падобнае для заняткаў з дзецьмі дома.

Алена Францаўна ПЫШЫНСКАЯ,

загадчык.

г. Гродна, дзіцячы сад № 83.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *