Спыніцеся на секунду і прыслухайцеся. Новы год так блізка, што можна пачуць бой курантаў. Засталіся лічаныя імгненні да чароўнага свята, але мітусня працягваецца. Выбар падарункаў, толькі самыя свежыя прадукты на стол! У кожным кутку горада можна адчуць пах мандарынаў і карыцы, а Дзед Мароз са Снягуркай, якія спакойна праводзяць вольны час у цэнтры горада – штодзённасць. Сёння мы можам сапраўды адчуць сябе на месцы Белага Труса з знакамітай казкі «Аліса ў краіне цудаў». Ён таксама спяшаўся, але куды? Азірніцеся вакол. У гэтым годзе зіма парадавала глыбокімі гурбамі снегу. Можна і зляпіць снегавіка, і аддацца дзіцячым забавам. Цудоўная і бесклапотная пара. А ноччу горад цалкам зменьваецца. Запальваюцца агні, гірлянды, усё вакол зіхаціць і пераліваецца, ствараючы святочную атмасферу. Свет вакол быццам пачынае сваю сапраўдную жыццё.
Гандлёвыя цэнтры дапамагаюць дапоўніць атмасферу радасці. Ствараецца Таемны Санта, дзе кожны чалавек можа купіць падарунак і паўдзельнічаць у абмене, ёсць лакацыі для яркіх і цікавых фатаграфій. У кожнага цэнтра прыгожая незабыўная ёлка. Напрыклад, вечназялёнае дрэва ў ГЦ Момо захапляе сваімі памерамі і арыгінальнасцю. Вялізныя шары, цыферблаты, ігральныя карты і нават капялюш Белага Труса! Усё гэта можна знайсці на сімвале Новага года.
У сэрцы горада Мінска, на станцыі метро Няміга, праводзіцца штогадовы кірмаш. Менавіта там сучаснасць сутыкаецца з традыцыямі. Можна паспрабаваць гарбату з самавара або розныя прысмакі. Тут знойдзецца чым заняцца дзецям і дарослым. А калі будзе зусім сумна, да дзесяці гадзін вечара працуе каток. Што можа быць лепш сямейнага адпачынку?
І цяпер самы час апрануцца цяплей і выйсці на вуліцу, каб злавіць навагоднюю атмасферу ў аб’ектыў камеры!
Эмілія Рачыцкая,
вучаніца 11-га класа школы №120 г. Мінска.