Сустрэча з ветэранамі

Из нашей почты Новости

У Дзятлаўскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшоў брыфінг «Пакаленні разам». Ім завяршылася раённая тэматычная чатырохдзёнка «Цімураваланцёры Дзятлаўшчыны з паклонам і любоўю», якая праходзіла ў рамках дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы», ініцыіраванай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

На брыфінг былі запрошаны ветэраны піянерскага і камсамольскага руху нашага раёна Яўгенія Рыгораўна Савань, Ганна Сяргееўна Скрундзь, Людміла Іванаўна Халопік. Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы за кубачкам чаю. Каб яна была яшчэ і цікавай для гасцей, спецыялісты цэнтра паклапаціліся аб конкурснай міні-праграме, падзяліліся апошнімі навінамі аб тых карысных справах, удзел у якіх прымаюць піянеры, цімураўцы, валанцёры і члены моладзевага парламента раёна, а для добрага настрою – паказалі віншавальны відэачэлендж «Насустрач Старому Новаму году» ад піянерскіх дружын раёна.

Дзякуючы брыфінгу, ветэраны маладзёжнага руху зноў акунуліся ў атмасферу актыўнасці, творчых спраў, новых ідэй, атрымалі зарад бадзёрасці, дабра, аптымізму і ў знак удзячнасці за шматгадовую працу і сяброўства з аб’яднаннем – падарункі ад раённага савета ГА «БРПА» з лагатыпам акцыі.

Ірына Анатольеўна МІШЧАНКА,

старшыня Дзятлаўскага РС ГА «БРПА».

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *