Спартыўна-патрыатычны квэст «Я гэты край Радзімаю заву»

Из нашей почты Новости

У Старадварэцкай базавай школе ў рамках раённага праекта па ваенна-патрыятычнаму выхаванню «Нашчадкі Перамогі. Мы памятаем. Мы ганарымся» адбылася занальная сустрэча паміж вучнямі 5–6-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы, Пархімаўскай і Старадварэцкай базавых школ.

Спартыўна-патрыатычны квэст пачаўся з выканання беларускіх песен. Вучні ўспомнілі беларускія гарады, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра Беларусь, складалі асацыятыўны рад «Патрыёт. Хто ён?», перакладалі словы з русскай мовы на беларускую, адказвалі на пытанні пра гісторыю нашай краіны ў форме гульні «Веру – не веру».

На пункце маршрута «Фразеалагізмы» з дапамогай мімікі і жэстаў інсцэніравалі яго, паказываючы гумар, знаходлівасць і артыстызм. Спадабаліся вучням пункты «Сараканожкі», дзе каманда праходзіла дыстанцыю, трымаючы паміж сабой надзьмуты паветраны шарык і «Вусень», калі рукамі і нагамі перасоўвалі круг са шчыльнага матэрыялу, рухаючыся наперад.

Заданні былі накіраваны на фарміраванне грамадзянска-патрыятычных якасцей асобы навучэнцаў, уяўленне вучняў пра якасці  грамадзяніна-патрыёта і адказнасць за іх, культуры здаровага ладу жыцця ў падрастаючага пакалення, развівацё  пачуцця калектывізму і адказнасці.

Усе удзельнікі квэста атрымалі сертыфікат удзельніка, салодкі падарунак, добры настрой.

Людміла Анатольеўна ТАПАРЫЎСКАЯ,

настаўнік.

Бераставіцкі раён, Старадварэцкая базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *