Казкі дзядулі Дняпра

Из нашей почты Новости

Краязнаўчая квэст-гульня «Казкі дзядулі Дняпра» па аднайменнай кнізе беларускага пісьменніка Г. Аўласенкі, сабрала шмат жадаючых удзельнікаў, сярод якіх былі і навучэнцы 7-х «Д» і «Б» класаў магілёўскай гімназіі № 3. А запрасіла да сябе на гэта мерапрыемства магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна.

Вучні падарожнічалі па розных станцыях, знаёміліся з мінулым і сённяшнім днём ракі Днепр, выконвалі розныя заданні.

Для гэтага ўдзельнікі дзяліліся на дзве каманды. Кожная каманда выбірала капітана. Яму была ўручана маршрутная карта, па якой ён вёў каманду за сабой. За правільны і хуткі адказ каманды атрымлівалі каляровыя фрагменты пазла. У канцы гульні ўдзельнікі склалі з фрагментаў карцінку птушкі. А цікавая і адметная яна тым, што на беларускіх землях яе больш, чым ва ўсім астатнім свеце. Усяго гэтых птушак выяўлена каля 20 тысяч пар, 13 тысяч з іх жывуць на тэрыторыі Беларусі. Гэта птушка – чаротаўка вяртлявая.

Так дзядуля Днепр расказаў пра сваю вяртлявую сяброўку.

Святлана Вячаславаўна ЦЫХОЎСКАЯ,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

г. Магілёў, гімназія № 3.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *