Дакрануцца да мінулага

Из нашей почты Новости

Вучні школы № 5 г. Ліды пабывалі ў этнаграфічным музеі «Сялянская хатка» Ганчарскай школы Лідскага раёна.

Экскурсія для вучняў 5-х класаў была арганізавана з мэтай пашырэння ведаў пра падзеі мінуўшчыны і сучаснасці, адраджэння роднай мовы, нацыянальных традыцый, абрадаў,  выхавання духоўнасці, нацыянальнай годнасці, самасвядомасці, актыўнай жыццёвай пазіцыі, патрыятызму, грамадзянскага абавязку.

Хлопчыкі і дзяўчынкі мелі магчымасць пазнаёміцца з усімі прадметамі сялянскага побыту, пакруціць кола калаўрота, патрымаць у руках верацяно ці серп, даведацца аб прызначэнні  жорнаў, церніцы і кораба, бойкі і бязмена, паспрабаваць пакачаць ільняны ручнік, зазірнуць у бабулін куфар. Навучэнцы пачулі не толькі цікавую гісторыю пра старыя рэчы, але і ўбачылі работы ўмельцаў. У экспазіцыі знаходзіцца шмат вышытых карцін, белых ручнікоў з яркімі арнаментамі, а таксама плеценыя ёмістасці, кавальскія прылады працы, бандарныя вырабы.

Ніхто не застаўся абыякавым да выставы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія шырока прадстаўлены ў музеі вырабамі з саломкі: пано, саламяныя скульптуры, падвясныя канструкцыі, карціны.

Падчас экскурсіі пяцікласнікам вельмі цікава было зазірнуць у мінулае, даведацца, як жылі нашы продкі, душой і сэрцам адчуць спадчыну свайго народа.

Вялікі дзякуй кіраўніку музея Алене Мікалаеўне Рудзінскай за цікавую і пазнавальную экскурсію.

Іна Сяргееўна ГУЛЬНІК,

класны кіраўнік 5 «Б» класа,

Ірына Іосіфаўна ЗЫРАНАВА,

класны кіраўнік 5 «А» класа,

г. Ліда, школа № 5.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *