Выхаванцы аздараўленчага лагера «Весяльчак» Круцілавіцкай школы адправіліся на экскурсію «Маршрутамі Дзятлаўшчыны»: аг. Круцілавічы – г. Дзятлава – аг. Дварэц – г/п Наваельня – аг. Круцілавічы.
Школьнікі наведалі знакамітыя мясціны горада Дзятлава, даведаліся аб гістарычных падзеях, падзеях Вялікай Айчыннай вайны, пабывалі ля помнікаў вядомым землякамі.
У аграгарадку Дварэц наведалі касцёл святога Антонія Перуанскага і царкву Пакрова Прасвятой Багародзіцы, даведаліся аб гісторыі анёла на магіле жонкі былога пана Апалінарыі Пратасевіч, пабылі каля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны воінам.
У гарадскім пасёлку Наваельня вучні ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны воінам, наведалі музей «Дзеці ліхалецця», дзе даведаліся аб трагічным лёсе дзяцей, якія прыехалі адпачываць у піянерскі лагер напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны.
На выніковай лінейцы выхаванцы падзяліліся сваімі ўражаннямі ад экскурсіі.
Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,
дырэктар,
Таццяна Яўгеньеўна ЛАЗОВІК,
старэйшы выхавальнік аздараўленчага лагера «Весяльчак»,
Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.