Без права на забыццё

Из нашей почты Новости

У Міжэрыцкай базавай школе працуе аздараўленчы лагер «Планета Здаравячок» з дзённым знаходжаннем.

Для хлопчыкаў і дзяўчынак праводзяцца цікавыя мерапрыемствы, конкурсы, экскурсіі, спартыўныя гульні, арганізоўваецца працоўны дэсант, дзе мы сочым за станам помнікаў малой радзімы.

На тэрыторыі аграгарадка Міжэрычы размяшчаецца помнік загінуўшым землякам, у вёсках Тулава, Янаўшчыне і Мештавічах – брацкія магілы, у якіх пахаваны абаронцы нашай зямлі ад фашысцкай навалы. У памятныя дні тут праводзяцца кранальныя цырымоніі, якія не пакідаюць абыякавым нікога. Круглы год навучэнцы школы, а зараз выхаванцы  лагера,  шчыра клапоцяцца аб тым, каб тэрыторыі пахаванняў  заўсёды былі ў парадку, ля помнікаў ускладзены кветкі і вянкі.

Удзячныя нашчадкі  ўшаноўваюць  памяць пра подзвіг нашых гераічных дзядоў і бабуль, дзякуючы якім мы жывём у мірнай прыгожай краіне.

Ніна Іванаўна ВАЛАДАШЧЫК,

Аксана Міхайлаўна ТРУБЕЙ,

выхавальнікі аздараўленчага лагера «Планета Здаравячок»,

Зэльвенскі раён,

Міжэрыцкая базавая школа імя У. Ляха.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *