У лагеры «Вясёлая планета» прайшоў незвычайны Дзень спорту.
Акрамя спартыўных мерапрыемстваў дзеці паўдзельнічалі ў розных тэматычных мерапрыемствах. Раніцай для самага малодшага атрада была праведзена віктарына «Што я ведаю пра спорт», хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем адказвалі на пытанні пра любімыя віды спорту. Самыя таленавітыя спартсмены атрада прынялі ўдзел у конкурсе размалёвак «Свет спорту».
Выхаванцы сярэдняга атрада прынялі ўдзел у рэспубліканскім экскурсійным марафоне «Дзіцяцы аўтапоезд». Яны пабывалі на пешай экскурсіі па гораду Дзятлава. Праходзячы галоўныя вуліцы горада дзеці даведваліся гісторыю ўзнікнення шматлікіх архітэктурных аб’ектаў горада. Экскурсавод расказала, калі і па якой прычыне былі ўстаноўлены галоўныя помнікі горада.
Самым цікавым момантам экскурсіі было знаёмства з Дзятлаўскім аддзелам дэпартамента аховы МУС. Супрацоўнікі аддзела распавядалі пра сваю працу і пазнаёмілі дзяцей з «сябрамі», якія працуюць кожны дзень разам з імі.
Паход на гарадскі пляж горада Дзятлава быў яскравым падарункам для дзяцей з аграгарадка Дварэц, так як многія дзеці ў першы раз змаглі акунуцца ў ваду гэтым летам.
Дзеці старэйшага атрада закранулі сур’ёзныя тэмы. Спачатку выхаванцы прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні па прафілактыцы шкодных звычак «Слабое звяно», дзе па чарзе адказвалі на складаныя пытанні. У выніку пераможцай стала Ламака Ангеліна, вучаніца 7-га класа.
У другой палове дня выхаванцы старэйшага атрада паўдзельнічалі ў інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Крок да поспеху». Хлопчыкі и дзяўчынкі разам з выхавацелям абмяркоўвалі значнасць кожнай прафесіі ў сучасным свеце. У канцы мерапрыемства выхаванцы праверылі свае веды ў гульні «Свет прафесій», дзе змаглі даведацца пра многія незнаёмыя прафесіі.
На працягу астатняга дня ў лагеры праходзілі спаборніцтвы па розных відах спорту – кожны змог знайсці тое, што яму падабаецца.
Віталій Уладзіміравіч ХАЛЮКОЎ,
дырэктар лагера «Вясёлая планета»,
Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.