Вандруем па Беларусі

Из нашей почты Новости

Вучнi 4-х класаў школы № 4 г. Ліды вельмі любяць падарожнічаць. Нядаўна яны здзейснiлi вандроўку па маршруце Лiда – Шчучын – Масты.

Пабываць у нязвыклых месцах краiны заўсёды цiкава. Вось i нашыя малодшыя вандроўнiкi засталiся вельмi ўражанымi ад музея вавёрак у Бераставiцы, ад падвешанага маста ў Мастах. А яшчэ iх уразiў бункер халоднай вайны, дзе спачатку адбылася экскурсiя, а пасля квэст-гульня.

Вандруйце па Беларусi i атрымлiвайце новыя уражаннi!

Ала Анатольеўна МІШКІНЬ

педагог-арганізатар,

г. Ліда, школа № 4.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *