Маленькія Энэргошы

Из нашей почты Новости

Выхаванцы дашкольнай групы Круцілаўскай школы сталі сапраўднымі маленькімі Энэргошамі падчас рэалізацыі праекта «Энэргазберажэнне – справа для ўсіх, карысць для кожнага».

Дашкольнікі даведаліся аб рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, элементарных правілах бяспекі і энергазберажэння. Навучыліся эканоміць ваду, цяпло, электраэнэргію, вывучылі спажыванне электраэнэргіі ва ўстанове адукацыі, пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення лямпачкі, правялі шмат цікавых доследаў па энэргазберажэнню. Разам з бацькамі паўдзельнічалі ў вайбер-чэлендж «Эканомім энэргію ўсёй сямьёй», выставе малюнкаў і вырабаў на тэму «Энэргазберажэнне – справа важная!» і, нават, падзяліліся памяткамі «Правілы эканоміі энэргазберажэння з дарослымі», якія самастойна выпрацоўвалі.

Разам з бацькамі дзеці даследавалі магчымасці эканоміі электрычнасці дома. Рабілі заўвагі, калі заставалася ўключаным святло, нагадвалі пра неабходнасць выключаць як мага большую колькасць электрапрыбораў, выходзячы з хаты. Некаторыя бацькі пасля пераканаўчых довадаў дзяцей замянілі ў доме ўсе лямпы напальвання на энергазберагальныя.

Выхаванцы збіраюцца і далей прымяняць на практыцы меры энергазберажэння ў сваім доме. Бацькі адзначылі фінансавую выгаду ад праекта і падтрымліваюць імкнення дзяцей вучыцца эканоміць.

Вольга Анатольеўна БАНДАРЭНКА,

выхавацель дашкольнай адукацыі,

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *