Памяць – гэта тое, што аб’ядноўвае пакаленні

Беларусь помнит Из нашей почты Новости

У гэтым годзе наша краіна адзначае 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З гэтай нагоды па ўсёй краіне праводзяцца адмысловыя мерапрыемствы: гутаркі, акцыі, сустрэчы. Не засталася ўбаку і бібліятэчная сістэма Астравецкага раёна. У філіяле «Міхалішкаўская сельская бібліятэка» прайшла гісторыка-пазнавальная гадзіна «Мы памятаем! Мы ганарымся! Паклон вам да зямлі!» для вучняў 4-га класа.

Бібліятэкар Вольга Аляксандраўна Багдановіч нагадала падрастаючаму пакаленню аб падзеях, якія мелі месца на нашай зямлі шмат дзесяцігоддзяў таму. Узгадала пра тое, што памяць аб падзеях і людзях жыве і сёння. Курган Славы, мемарыяльны комплекс «Хатынь» – гэтыя і многія іншыя аб’екты нагадваюць аб Вялікай Айчыннай вайне.

Супрацоўнік бібліятэкі расказала і пра маштабную аперацыю «Баграціён», у ходзе якой адбыўся пералом у вайне. Асобнае месца было адведзена юным героям, якія змагаліся на адным узроўні з дарослымі.

Пасля вучні пазнаёміліся з літаратурай аб Вялікай Айчыннай вайне.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *