У рамках абласной акцыі для дзяцей дашкольнага ўзросту «Азбука здаровага ладу жыцця для малых» адбылася сустрэча выхаванцаў з урачом-валеолагам Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Н. І. Юрэня па тэме «Ведаць павінны і дарослыя, і дзеці, што здароўе – галоўнае на свеце».
У працэсе гульні-дыялогу спецыяліст расказала дзяцям пра здароўе і яго складнікі: правільнае харчаванне, заняткі фізкультурай, распарадак дня, правілы асабістай гігіены.
Урач прапанавала выхаванцам гульнявое практыкаванне «Карысныя і шкодныя прадукты», растлумачыла, што ежа павінна быць не толькі смачнай, але і карыснай.
Потым выхаванцы замацавалі ўменне правільна мыць рукі: паказалі, як неабходна гэта рабіць. У канцы сустрэчы ўрач пажадала ўсім прысутным моцнага здароўя і падарыла наглядна-інфармацыйны матэрыял для размяшчэння ў бацькоўскіх кутках груп.
Алена Іосіфаўна ЛУКІЯНЕЦ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі,
Дзятлаўскі раён, Гезгалаўскі дзіцячы сад.