У час канікул у рамках адукацыйных экскурсій па вучэбных прадметах для вучняў 5–7-х класаў Залескай школы была арганізавана экскурсія ў г. Мінск, а менавіта ў Музей гісторыі беларускага кіно.
Музей гісторыі беларускага кіно – адзін з самых маладых у Беларусі, хоць у яго амаль трыццацігадовая прадгісторыя. Гэта ўнікальны культурна-асветніцкі і відовішчны цэнтр краіны, які захоўвае памяць аб значным пласце беларускай культуры – беларускім кіно і яго стваральніках, які ўключае лепшыя з’явы кінематографа мінулага ў сучасным культурным кантэксце, папулярызуе навейшыя дасягненні айчынных майстроў кіно. Заснаваны па ініцыятыве беларускіх кінематаграфістаў у Мінску ў 1966 годзе як ведамасны пры кінастудыі “Беларусьфільм” для збору і захавання матэрыялаў аб нацыянальным кінематографе, папулярызацыі яго дасягненняў.
Наведванне Музея гісторыі беларускага кіно ўяўляла сабой захапляльнае падарожжа ў свет беларускага кінематографа. Навучэнцы наведалі і ўбачылі рэдкія экспанаты (пастаянная экспазіцыя, якая змяшчае разнастайную інфармацыю (каля 800 экспанатаў) пра айчынныя фільмы розных жанраў (уключаючы тыя, што ўнесены ЮНЕСКА ў спіс рэпрэзентатыўных твораў сусветнай кінематаграфіі), архіўныя фільмы, постэры, рэквізіты, касцюмы, а таксама даведаліся пра гісторыю і развіццё кіно ў Беларусі. Рабяты мелі ўнікальную магчымасць акунуцца ў свет кінаіндустрыі, зразумець яе ўплыў на культуру і гісторыю краіны. Прафесійны экскурсавод дапамог вучням пагрузіцца ў захапляльны свет беларускага кінематографа і зрабіць наша наведванне пазнавальным, займальным і незабыўным.
Экскурсія прайшла на ўздыме, вучні таксама мелі магчымасць задаваць пытанні, якія іх цікавяць, экскурсаводу.
Засваенне нацыянальнай культуры садзейнічае самаідэнтыфікацыі падрастаючага пакалення, разуменню месца роднай культуры ў сусветным кантэксце, а таксама паважліваму стаўленню да разнастайнасці культурнага самавыяўлення іншых народаў.
Экскурсіі рознай тэматычнай накіраванасці з’яўляюцца адной з эфектыўных форм патрыятычнага выхавання моладзі. Экскурсіі дазваляюць прадэманстраваць падрастаючаму пакаленню гісторыю і культуру роднага краю, дакрануцца да традыцый і звычаяў народа. Праз выхаванне патрыятызму, духоўна-маральных якасцяў закладваецца падмурак будучыні краіны, у якой нам трэба будзе жыць. Дзякуючы экскурсіям навучэнцы школы перажываюць і ўсведамляюць пачуццё прыхільнасці да сваёй роднай зямлі, любові да радзімы, прывіваюцца агульначалавечыя нормы маральнасці. Праз экскурсіі ідэі патрыятызму раскрываюцца перад моладдзю ў яркіх, эмацыйных вобразах.
Алена Сяргееўна ЧАРНЕЦКАЯ,
настаўнік мастацтва,
Смаргонскі раён, Залеская школа.