Тэматычны ўрок

Из нашей почты

Навучэнцы пачатковых класаў Круцілавіцкай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна прынялі актыўны ўдзел ва ўроку памяці, прысвечаным 38-й гадавіне з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Вучні паглыбілі веды аб трагедыі на станцыі.

З дапамогай прагляду відэафільма і прэзентацыі, тлумачэнняў настаўніка паглыбілі веды аб катастрофе, якая адбылася па прычыне выбуху, даведаліся аб гераічнай рабоце пажарных, салдатаў, міліцыянераў, доктараў і іншых неабыякавых людзей, якія дапамагалі ліквідаваць небяспечны пажар і эвакуіраваць насельніцтва, аб наступствах, якія прынесла аварыя для чалавецтва і прыроды.

Удзельнікі мерапрыемства атрымалі веды аб тым, як у нашай дзяржаве шануюць памяць аб усіх загінуўшых у выніку аварыі людзях. Напрыканцы рабяты пачцілі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,

настаўніца пачатковых класаў,

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *