У школьным аздараўленчым лагеры «Весяльчак» Круцілавіцкай школы адбылася пазнавальная сустрэча выхаванцаў з супрацоўнікам РАУС, інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх Мікалаем Вячаслававічам Філіповічам.
Інспектар паведаміў хлопчыкам і дзяўчынкам, як паводзіць сябе з незнаёмымі людзьмі, пагутарыў з выхаванцамі аб правілах сяброўскіх суадносін і даў парады, як пазбегнуць канфліктаў.
Найбольш цікавай і запамінальнай для дзяцей стала віктарына «Правілы бяспечных паводзін», якую правёў Мікалай Вячаслававіч. Усе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі карысныя памяткі і буклеты.
Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,
дырэктар лагера «Весяльчак»,
Таццяна Яўгеньеўна ЛАЗОВІК,
старэйшы выхавальнік.
Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.