Чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць

Из нашей почты Новости

Выхаванне асноў экалагічнай культуры – адзін з прыярытэтных напрамкаў сучаснай сістэмы адукацыі і выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту. Фарміраванне рознабакова развітай асобы немагчыма без наяўнасці ўмення жыць у гармоніі з прыродай і навакольным асяроддзем.

У дашкольным узросце фарміраванне асноў экалагічнай культуры найбольш перспектыўна, бо менавіта ў гэты перыяд дзіця ўспрымае прыроду вельмі эмацыянальна,звяртае ўвагу на такія яе асаблівасці, якія дарослы чалавек і не заўважыць.

У дзіцячым садзе пры рабоце з выхаванцамі ў дадзеным накірунку мы выкарыстоўваем разнастайныя формы работы: экалагічныя гутаркі, конкурсы, віктарыны, гульні, назіранні, эксперыменты, абмеркаванне экалагічных сітуацый.

Значную дапамогу ў фарміраванні асноў экалагічнай культуры выхаванцаў аказваюць бацькі сваім прыкладам. Гуляючы на вуліцы, дзеці бачаць, як  дарослыя адносяцца да прыроды. Калі бацькі не дазваляюць сабе раскідваць смецце, то і дзеці паспяхова гэтаму навучацца. Практычныя метады з’яўляюцца самымі дзейснымі.

Калі ва ўстанове адукацыі была аб’яўлена акцыя «Ачысцім свет ад пластыка», выхаванцы не засталіся ў баку. 24 ліпеня яны дружна выйшлі ў парк, каб сабраць раскіданае смецце: пластыкавыя бутэлькі, упакоўку ад сокаў, чыпсаў, паперу. Тэрыторыя парка – месца агульнага карыстання. Там знаходзіцца не толькі дзіцячая пляцоўка, але і помнік загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам. Пагэтаму з маленства дзеці павінны ведаць значнасць такіх месц.

Пасля акцыі дзеці вярнуліся на пляцоўку дзіцячага сада. Іх перапаўняў гонар за выкананую працу, за тое, што змаглі зрабіць чыстым куточак на роднай зямлі. Ужо з маленства дзяцей трэба вучыць, што чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць.

Наталля Фёдараўна ЦЫДЗІК,

выхавацель дашкольнай адукацыі,

Пархімаўская базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *