Песняры зямлi беларускай

Из нашей почты Новости

 

Вучні 8-га класа гімназіі № 1 г. Дзятлава наведалі ў бібліятэцы выставу літаратуры «Песняры зямлi беларускай».

Асабліва зацікавілі гімназістаў невядомыя факты пра жыццё і творчасць Якуба Коласа. Дзяўчынкі і хлопчыкі даведаліся, што Якуб Колас захапляўся аграноміяй. Меў трох сыноў, кожнаму з якіх пакінуў паэму: «Новую зямлю» – старэйшаму Данілу, «Сымона-музыку» – малодшаму Міхасю, а сярэдняму Юрку, які загінуў у Вялікую Айчынную вайну, – «На шляхах волі», аўтабіяграфічную, аб падзеях Першай сусветнай вайны.

Вёска Мікалаеўшчына з’яўляецца свайго роду помнікам грамадзянскай дзейнасці Якуба Коласа. У 1940 годзе тут адбыўся вялікі пажар, і па хадайніцтве Якуба Коласа вёска была спланавана і адбудавана. У паэта было больш за 40 псеўданімаў. Акрамя вядомага – Якуб Колас, якім ён падпісваў паэтычныя творы, – быў Тарас Гушча, якім падпісваў празаічныя творы.

Мерапрыемства нікога не пакінула абыякавым, бо праз сустрэчу  з кнігай удалося данесці да ўсіх тое асноўнае, што павінна жыць у сэрцы кожнага, – гордасць за песняроў зямлі беларускай!

Аксана Іосіфаўна ВАНЧУК,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

г. Дзятлава, гімназія № 1.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *