Для самых родных і пяшчотных

Из нашей почты

14 кастрычніка навучэнцы 1-га класа Круцілавіцкай школы прынялі актыўны ўдзел у творчай майстэрні «Маёй матулі».

Хлопчыкі і дзяўчынкі сваімі рукамі стварылі віншавальныя паштоўкі для любых матуль, каб падараваць самым родным і пяшчотным у Дзень маці.

А яшчэ з дапамогай свайго класнага кіраўніка  стварылі насценгазету для бацькоў «Нашым родным і любімым», дзе выказалі самыя шчырыя, цёплыя і сардэчныя віншаванні сваім бацькам.

Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,

класны кіраўнік 1-га класа,

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *