Тэатралізаваная хвілінка ў бібліятэцы

Из нашей почты Новости

Калядныя і навагоднія святы спрыяюць прыўзнятаму настрою, веры ў казку і маленькія цуды. У гэты перыяд асаблівым чынам хочацца заглыбіцца ў свет фантазіі і дзіўных прыгод. Каб наблізіць цуда і даць адчуванне радасці кожнаму дзіцяці, супрацоўнікі Альхоўскай сельскай бібліятэкі арганізавалі яркую тэатралізаваную хвілінку «Волшебник книжного города, или по дороге сказочных книг».

У ходзе тэатральнай хвілінкі хлопчыкі і дзяўчынкі мелі магчымасць адчуць сябе героямі казкі Аляксандра Волкава – дзяўчынкай Эллі, чараўніком, Татошкам, Страшылай, Ільвом. Дзякуючы сяброўству і ўзаемадапамозе героі казкі вырашалі самыя складаныя пытанні і выходзілі з надзвычайных сітуацый. А цікавыя віктарыны, забаўляльныя конкурсы і гульні дапамагалі акунуцца ў атмасферу дзяцінства, казкі і цуду. Падчас мерапрыемства дзеці задумаліся над значэннем такіх важных паняццяў як сяброўства, дапамога, дабрыня. Усе ўдзельнікі атрымалі адмысловыя падарункі і зарад добрага настрою і пазітыву.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *