Лялечны тэатр дапамагае акунуцца ў свет казак і фантазіі, развівае творчыя здольнасці дзяцей. Яны вучацца быць адкрытымі, бачыць свайго гледача, удасканальваюць уласнае маўленне.
Год таму ў філіяле «Дзіцячая бібліятэка» паспяхова пачаў дзейнічаць лялечны тэатр «Тэатр чароўных лялек». А ў гэтым годзе для большай арганізацыі і напаўнення вольнага часу дзяцей цікавай дзейнасцю, развіццю ў іх творчасці, арганізатарскіх здольнасцей стварылі пры бібліятэцы аматарскае аб’яднанне «Казачная краіна лялек», якое змогуць наведваць усе жадаючыя.
Удзельнікі аматарскага аб’яднання штомесячна будуць знаёміцца з гісторыяй тэатра, славутымі дзеячамі, прынцыпам размеркавання роляў. Акрамя таго, на занятках будуць абмяркоўвацца новыя спектаклі, падбірацца касцюмы, ставіць пастаноўкі і ўдзельнічаюць у самых розных святах. Таксама ўдзельнікі аб’яднання будуць арганізоўваць татралізаваныя чытанні, арт-выстаўкі, майстар-класы, развучваць пастаноўкі казак, майстраваць розныя вырабы сваімі рукамі.
Галоўная задача бібліятэкара ў гэтым працэсе – запаліць сэрцы маленькіх удзельнікаў.
Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,
бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.