Абрад “Гуканне вясны” з’яўляецца адным з самых жыццесцвярджальных абрадаў сярод беларускіх традыцыйных святаў. Абрад праходзіць пад канец сакавіка — пачатак красавіка, калі канчаецца халодная і доўгая зіма, а на змену ёй прыходзіць вясна, якая нясе людзям цяпло і святло. Каб развітацца з зімой і паскорыць надыход вясны, праводзіцца прыгожы і радасны абрад “Гуканне вясны”.
Так і Бракаўскай школе імя А.Ф.Шанцовай не змяняе сваім традыцыям праводзіць беларускія народныя святы. Пасля Масленіцы прайшло гэтае свята. Дзеці разам з дарослымі гукалі вясну, вадзілі карагоды, гулялі ў беларускія народныя гульні “Сонейка”, “Явар”, “Бульба”, разгадывалі загадкі пра вясну. Потым павязалі яркія стужкі да галінак дрэўца. Гэта сімвалізуе цвіценне. Продкі верылі, што дрэвы могуць “заразіцца” яркасцю і жывасцю стужак і хутчэй раскрыюць свае лісты. Свята ўсім спадабалася. Ніхто не застаўся абыякавым да гэтай традыцыі. У канцы свята ўсе атрымалі сімвалічныя падарункі.
“Гуканне вясны ” — яркае і самабытнае народнае свята, якое да нашых дзён захавала сваю натуральнасць і жывасць.
Тацянна Мікалаеўна КАПУНКІНА,
выхавацель групы падоўжанага дня,
Бракаўская школа імя А.Ф. Шанцовай.