Скарбы роднай зямлі

Из нашей почты

P01017-122207

У нашай школе дзейнічае валанцёрскі атрад «Палымяныя сэрцы», камандзірам якога з’яўляецца навучэнец 11 класа Ягор Галавач. Многа цікавых і карысных спраў на рахунку нашага атрада: акцыі міласэрнасці, экалагічныя акцыі, КТС, удзел у розных школьных, раённых і абласных мерапрыемствах. Інфармацыю аб дзейнасці атрада можна знайсці у сетцы інтэрнэта у Кантакце ў групе валанцёрскі атрад «Палымяныя сэрцы», адміністратарам якой з’ўляецца Анастасія Заяц, навучэнка 9 класа.

У гэтым годзе мы вырашылі паудзельнічаць у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Узнаўленне святынь. Скарбы роднай Беларусі».

Мабыць не многія ведаюць, што на тэрыторыі КСУП «Азяранскі», непадалёку ад вёскі Дарагляны, сярод вялікага поля, знаходзіцца геалагічны помнік прыроды Рэспубліканскага значэння Валун «Вялікі камень» пабоеўскі. Сюды нас і прывяла наша дапытлівасць.

Вучоныя сцвярджаюць, што прыкладна 220-150 тысяч гадоў таму, у часы сожскага зледзянення, ён быў прынесены ледавіком са Скандынавіі. Вага бачнай часткі валуна каля 5 т. Ён меў культавае значэнне для нашых продкаў. Захаваныя рэшткі невялікіх паглыбленняў на верхняй роўніцы высечаны чалавекам 2,5-2 тысяч гадоў таму. Ля помніка ўстаноўлена інфармацыйная шыльда. На жаль, час бярэ сваё… Валун нібы «ўрос» у зямлю, пакрыўся тоўстым слоем моху. Валанцёры ў час акцыі пачысцілі камень шчоткамі і скрабкамі, прыбралі тэрыторыю вакол яго, вырвалі пустазелле.

Кіраўнік школьнага музейнага пакою Марына Уладзіміраўна Андала разам з юнымі экскурсаводамі распрацавалі маршрут экскурсіі пад назвай «Маўклівыя сведкі мінулага», знялі відэафільм, у якім яны расказваюць аб цікавых вялікіх камянях і каменных крыжах, што знаходзяцца ў вёсцы Дарагляны. У кожнага з іх свая гісторыя.

Зараз камяням-валунам не надаюць такога значэння як у мінулым. Але я ўсё ж такі маю надзею, што ўсё адродзіцца, што звесткі пра гэтыя прыродныя веліканы будуць выкарыстаны падчас вывучэння гісторыі, краязнаўства, у выхаваўчых, культурна-асветніцкіх мэтах. Цікавыя гісторыі і расказы складуць немалую частку турыстычных уражанняў аб нашай мясцовасці і ўвогуле аб Беларусі.

Алена Іосіфаўна РУСАК,

педагог-арганізатар.

Мастоўскі раён,

Мілявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *