Сапраўднае сяброўства

Из нашей почты Новости

Гульнявыя праграмы, тэатралізаваныя паказы, інтэрактыўныя гульні, экскурсіі – самыя распаўсюджаныя спосабы прыцягненне дзяцей у свет кніг. Весела, цікава і ажыўлена прайшло ўрачыстае адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі «З кнігай свет дабрэйшы і ярчэйшы!» філіяла «Дзіцячая бібліятэка».

Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для хлопчыкаў і дзяўчынак запамінальнае свята, якое дакладна не дало засумаваць: узнагароджанне лепшых чытачоў дзіцячай бібліятэкі, тэатралізаваны паказ з героямі казак, квэсты, конкурсы і віктарыны, флэшмобы і многае іншае. Ну а дзе дзіцячыя кнігі, там і прыгоды і не толькі ад казачных персанажаў, але і ад саміх юных чытачоў, якія сталі лепшымі кніжнымі знаўцамі дзіцячай бібліятэкі.

Пазнавальна і цікава, у гульнявой форме прайшла экскурсія ў Астравецкай раённай бібліятэцы. Школьнікі даведаліся пра цікавыя факты, асаблівасці экспазіцый, пазнаёміліся з багаццем чытальнай залы.

А для выхаванцаў дзіцячага сада бібліятэкар філіяла «Палушская сельская бібліятэка-клуб» падрыхтавала захапляльную гульню-падарожжа «Кнігі любяць усе на свеце». Вучняў чакалі загадкі «Казачныя героі», бюро знаходак, конкурсы «Калабок», «Кубік», «Царэўна-жаба».

У філіяле «Міхалішкаўская сельская бібліятэка» дзеці адправіліся ў літаратурную вандроўку, пераадольваючы розныя перашкоды. Удзельнічалі ў віктарыне, збіралі прыказкі аб кнізе, складалі пазлы, успаміналі казкі і даведваліся па апісанні з якіх казак прадмет.

На працягу тыдня юных чытачоў філіяла «Дзіцячая бібліятэка» чакалі займальныя прыгоды ў краіне Чытання. Цэлы тыдзень юныя аматары чытання атрымлівалі задавальненне ад удзелу ў разнастайных інтэрактыўных гульнях і чытанні ўслых любімых дзіцячых кніг. Дзеці з задавальненнем змаглі адчуць сябе сапраўднымі артыстамі і прайграць казку «Рэпка» і «Калабок».

Займальнай атрымалася літаратурная гадзіна і ў філіяле «Гудагайская сельская бібліятэка-клуб». Дзеці ўспаміналі творы, адгадвалі загадкі, збіралі карцінкі.

Не менш цікава і весела правялі свае канікулы і юныя чытачы, якія наведалі іншыя бібліятэкі. Яны сталі актыўнымі ўдзельнікамі пазнавальных экскурсій, літаратурных віктарын, хіт-парадаў любімых кніг, разнастайных інтэрактыўных гульняў.

Супрацоўнікі бібліятэкі імкнуцца так арганізаваць адпачынак дзяцей, каб ён быў змястоўным і запамінальным. Гэта атрымоўваецца. Гульні, віктарыны, экскурсіі і майстар-класы дапамагаюць пашырыць кругагляд у дзяцей, прывіць любоў да творчасці і кнігі.

У бібліятэцы цікава, і гэта пацвярджаюць усе юныя наведвальнікі!

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *