Як грыцэвіцкія школьнікі захоўваюць памяць аб вайне

Из нашей почты Новости

Музей – гэта Храм мінулага, адлюстраванне сучаснасці, акно ў будучыню. Тут не проста захоўваюцца экспанаты, тут жыве гісторыя, фарміруюцца сапраўдныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Музей у нашай установе адукацыі функцыяніруе як цэнтр грамадзянска-патрыятычнага выхавання з 1984 года. Гэта ўнікальнае адукацыйнае асяроддзе, дзе школьнікі вывучаюць гісторыю роднага краю праз рэальныя экспанаты. Кожны раз, калі заходзіш у музей, ты дакранаешся да гісторыі. А мова музея, як кажуць, – гэта яго экспанаты.

Адным з такіх цікавых экспанатаў  у нашым музеі  стаў рэтра-чамаданчык. Першая і асаблівая каштоўнасць яго у тым, што ён быў выпушчаны ў канцы 50-х гадоў.

Зараз у школьную музейную практыку ўкараняюцца усё  новыя і новыя інавацыйныя формы правядзення экскурсій. Адной з іх з’яўляецца «Музей у чамадане». Ідэя экскурсіі «Музей ў чамадане дае магчымасць мабільна  разгарнуць выставу, прадставіць экспанаты. Экскурсію можна праводзіць ў любым памяшканні і нават на адкрытых пляцоўках.

Наш чамадан нам вельмі прыгадзіўся. Вось у ім мы і арганізавалі  музей. У нас узнікла ідэя стварыць экспазіцыю «Дарогамі Перамогі», прысвечаную асабістым рэчам салдат часоў Вялікай Айчыннай вайны. Я, як экскурсавод, расказваю наведвальнікам пра трагічныя старонкі гісторыі  нашага краю, паказваю ўнікальныя экспанаты: пажаўцелыя ад часу пісьмы- трохвугольнікі, лісты – пахавальні, падзякі салдатам за актыўныя баявыя дзеянні, узнагароды, асабістыя рэчы.

«Музей у чамадане» ўнікальны тым, што ўсе экспанаты выставы вучні могуць узяць у рукі, дэтальна разглядзець і прымераць на сабе.

Каб маладое пакаленне зразумела трагічнасць падзей Вялікай Айчыннай вайны, гераізм нашага народа, я лічу, што ваенную гісторыю  варта паказваць іменна праз такія выставы.

Знаёмства вучняў школы з музейнымі экспанатамі перыяду Вялікай Айчыннай вайны не толькі ўзбагачае іх новымі ведамі, але і садзейнічае развіццю такіх рыс характару, як асуджэнне і непрыняцце зла,

спачуванне слабым і бездапаможным, гонар за сваіх суайчыннікаў і імкненне ўдасканальваць сябе.

Мілана ПЛАКСА,

экскурсавод школьнага гісторыка- краязнаўчага музея,

Клецкі раён, Грыцэвіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *