Сваё значыць лепшае

Из нашей почты Новости

У межках праекта “Да роднай мовы крок зрабі”, які рэалізуецца ў Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы быў праведзены вусны часопіс “Сяброўствам з кнігай ганаруся”.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі праекта знаёміліся з творамі беларускіх аўтараў, прымалі ўдзел у абмеркаванні кніг беларускіх аўтараў. З захапленнем і цікавасцю дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе беларускіх прыказак, адгадвалі загадкі, чыталі вершы на беларускай мове.

Кніжная выстава “На хвалі беларускай літаратуры” была арганізавана, як займальнае падарожжа ў свет роднага слова. Дзецям прэзентавалі выданні беларускіх аўтараў, якія падыходзяць да іх узросту. Падчас агляду літаратуры  прысутныя змаглі пагартаць выданні, разглядзець яскравыя ілюстрацыі і абмеркаваць пачутае.

У канцы мерапрыемства зрабілі выснову, што беларуская кніга – гэта сучасна, ярка і неверагодна цікава! 

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *