“Дзясятка – за Коласа!” Музейная акцыя да Міжнароднага дня роднай мовы

Пригласительный билет

Фото семьи Коласа в музее

21 лютага 2019 г. у 11 гадзін Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае далучыцца да музейнай акцыі “Дзясятка ‒ за Коласа!”, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Міжнародны дзень роднай мовы ‒ свята, якое з 2000 г. адзначаецца штогод 21 лютага з мэтай заахвочвання моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі і спрыяння ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Народны паэт Беларусі Якуб Колас усё жыццё аддаў працы на глебе айчыннай культуры. Ён з’яўляецца адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы і новай беларускай літаратуры. За некалькі месяцаў да смерці паэт напісаў свой знакаміты ліст-заклік аб крытычным стане беларускай мовы, радкі якога і па сённяшні дзень з’яўляюцца актуальнымі: “Найвялікшым духоўным багаццем народа з’яўляецца яго мова. У мове адлюстроўвалася гісторыя народа, яго працоўнае жыццё, яго барацьба, яго смутак і радасць, яго прырода, яго любоў і гнеў”.

Дети в музее Коласа

Удзельнікі музейнай акцыі  “Дзясятка ‒ за Коласа!” павінны будуць напісаць дыктоўку па творах Якуба Коласа і вызначыць, з якога твора ўзяты ўрывак для дыктоўкі. Таксама кожны з удзельнікаў атрымае магчымасць паспрабаць свае веды па жыцці і творчасці Якуба Коласа,  а таксама беларускай мове, літаратуры ў інтарактыўнай гульні-віктарыне “Куфэрак скарбаў роднай мовы”. Удзельнікі, якія напішуць дыктоўку на дзесяць балаў і правільна назавуць твор Якуба Коласа, атрымаюць падзякі і памятныя сувеніры ад музея.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *