Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13) у партнёрстве з кампазітарам і сцэнарыстам Раманам Арловым запрашае 9 лістапада на спектаклі тэатральна-музычнага праекта «Неверагодныя прыгоды літары «Ў». Героямі сталі жыхары Чароўнага Бору Воўк, Каза, Жыжаль, Лёля, Ярыла, Зюзя, Марана, Буслік, Стаўры і Гаўры. Сюжэты складаюцца з аўтарскіх дзіцячых казак, перакладзеных у песні, сярод якіх: «Чароўны бор», «Хіп-хап Бусліка», «Марана супраць літары «Ў», «Ярыла-сонца».
Фота з сайта www.mst.by.