Заўсёды з пазітывам

Новости

1 кл. ладошки

IMG_5667

Месячнік пазітыўных адносін да жыцця “Твой выбар – тваё жыццё”, які праходзіў у Старадварэцкім  яслі-садзе-базавай школе  з 1 па 30 верасня, пачаўся з флэш-мобу “У свеце шмат радасных і шчаслівых дзён”, які зарадзіў навучэнцаў добрым настроем, станоўчымі эмоцыямі.

Падчас правядзення акцыі “Падары ўсмешку”  кожны навучэнец пакінуў сваю ўсмешку ў выглядзе стыкера на калажы, які сваімі яркімі фарбамі цешыў ўсіх на працягу ўсяго дня. На працягу акцыі ўсе жадаючыя маглі падарыць адзін аднаму смайлікі і сфатаграфавацца. Скончылася акцыя праглядам слайд-шоу “Падары ўсмешку” і выкананнем песні “Улыбайся!”.

У рамках месячніка прайшлі класныя і інфармацыйныя гадзіны: “Жыццё дадзена для …” (1-4 клас), “Усміхніся жыццю” (5-6 клас), “Маё жыццё ў маіх руках” (8-9 клас).

Прайшоў конкурс малюнкаў “Цані сваё жыццё”. Лепшыя работы прынялі ўдзел у раённым этапе абласнога конкурсу. Вучні 8-га  класа прынялі ўдзел у раённым конкурсе інфармацыйных стэндаў і  аформілі стэнд “Калі адчуваеш сябе адзінокім”. З 15 па 17 верасня вучаніцы 9-га  класа распрацавалі і распаўсюдзілі лістоўкі “Я – за жыццё!”.

Таксама ў рамках месячніка былі арганізаваны спартыўныя мерапрыемствы: спаборніцтвы па валейболе сярод дарослых і вучняў, спартыўнае свята “Новы навучальны год – новы спартыўны старт”, спартыўны флэш-моб “У здаровым целе — здаровы дух”, акцыя “Я хачу быць здаровым, таму што …”. З дашкольнікамі праводзіліся рухомыя гульні на свежым паветры “Дружныя, смелыя, спрытныя, умелыя!”.

Заключным этапам месячніка стала мерапрыемства ў форме інтэрактыўнага дыялогу “Жыццё выдатнае. Павер у сябе!”. Праграма сустрэчы атрымалася насычанай, напоўненай атмасферай узаемаразумення і дабра.

Святлана Уладзіміраўна ПАШКО,

намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці.

Бераставіцкі раён,

Старадварэцкі яслі-сад- базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *