У чаканні святаў

Новости

Новы год – самае цудоўнае, самае чароўнае свята. Дзеці заўсёды з нецярпеннем чакаюць яго, бо яны так шчыра вераць у казку, а таксама радуюцца наступленню зімовых канікул! Да афармлення школы да Новага года вучні 8–9-х класаў падышлі з усёй адказнасцю. Каб стварыць атмасферу святочнага настрою, упрыгожылі гірляндамі, ёлкамі, сняжынкамі вокны, калідоры, кабінеты, стварылі фотазоны. У кабінеце матэматыкі вучні 8-га класа зрабілі фотазону «5 хвілін да Новага года». Фотаздымкі каля яе паднімалі настрой не толькі дзецям, але і настаўнікам. У кабінеце рускай мовы і літаратуры вучні 9-га класа аформілі фотазону «Калядны вечар».

Атмасфера навагодняга свята – гэта асаблівае чараўніцтва, здольнае напоўніць школу пазітывам і радасцю. Вырабы і кампазіцыі, створаныя сваімі рукамі, дазволілі дзецям акунуцца ў святочную атмасферу трошкі раней, яшчэ да наступлення Новага года.

Алена Міхайлаўна ЯКАЎЧЫК,

класны кіраўнік 8–9-х класаў.

Дзятлаўскі раён,

Раклевіцкі дзіцячы сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *