Цікава і займальна прайшоў Тыдзень акцябрат у Старадварэцкім яслях-садзе–базавай школе. Назва тыдня «Акцябрацкія вышыні» адпавядала настрою ўдзельнікаў.
Тэматычныя дні клікалі акцябрат у завочныя падарожжы, на фотавыставы, на знаёмствы з цікавымі падзеямі.
Першы дзень вучні наведалі піянерскі пакой, дзе старэйшыя сябры, важатыя піянерскіх атрадаў, правялі экскурсію «Рабятам аб акцябратах». У гэты ж дзень яны сталі ўдзельнікамі гульні-падарожжа «Па праменьчыках акцябрацкай зорачкі».
Дзень творчасці запрасіў на выставу «Выратаванне жыцця – занятак ганаровы». Вучні знаёміліся з асаблівасцямі прафесіі выратавальніка, падрыхтавалі тэматычны фотакалаж.
Умацаванню здароўя спрыялі рухомыя гульні на свежым паветры і спартыўнае свята «Хто марозу не баіцца, прыходзьце павесяліцца», праведзеныя ў рамках Дня спорту і здароўя.
Вельмі важнымі і неабходнымі былі мерапрыемствы ў Дзень юнага патрыёта. Прэзентацыя «Малыя героі вялікай вайны» яшчэ раз напомніла вучням пра гераічныя ўчынкі дзяцей у гады ваеннага ліхалецця. Адбылася сустрэча з піянерскім актывам «Акцябраты – будучыя піянеры!», дзе старэйшыя сябры пазнаёмілі з добрымі справамі, удзельнікамі якіх яны з’яўляюцца.
Гульнёвая праграма «Вясёлка акцябрацкага настрою» прашла ў Дзень сяброўства. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем удзельнічалі ў правадзімых конкурсах і займальных хвілінках. Завершыла тыдзень акцыя «Дапамажы птушкам зімой». Акцябраты папоўнілі запасы корму для пернатых сяброў, пачысцілі ад снегу кармушкі, якія знаходзяцца на тэрыторыі школы. У кабінеце біялогіі пазнаёміліся з цікавай інфармацыяй аб птушцы года 2021 – казадоі звычайным, даведаліся аб грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
Усе мерапрыемствы былі цікавымі і займальнымі, накіраваны на выхаванне ў вучняў дабрыні, сяброўства, пачуцця адказнасці за даручанную справу.
Алена Анатольеўна СЦЕФАНКОВА,
педагог дадатковай адукацыі.
Бераставіцкі раён
Старадварэцкі яслі-сад–базавая школа.