Вучні пачатковых класаў школы аграгарадка Пагранічны наведалі музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы.
На тэрыторыі музея дзяцей сустрэла гаспадыня – прыгажуня вавёрка па мянушцы Рубін. У яе ёсць уласны домік, і яна вельмі рада была паласавацца грэцкімі арэхамі, якія рабяты прынеслі з сабой. Чаму менавіта вавёрка сустракае наведвальнікаў? Дык гэта нездарма! Бо менавіта вавёрка намалявана на гербе Вялікай Бераставіцы.
Сваё падарожжа хлопчыкі і дзяўчынкі пачалі з наведвання залы, якая прысвечаны вавёркам свету. Тут жа размешчаны клетка-вальер з жывым звярком і інтэрактыўная карта «Тут жывуць вавёркі» з кнопкавым кіраваннем. Дзецям была прадстаўлена магчымасць націснуць кнопку з назвай таго ці іншага віду вавёркі, як тут жа святлодыёды падсвятлялі радзіму звярка і тэрыторыю яго пражывання. Усе жадаючыя маглі дакрануцца рукамі до футраў розных відаў вавёрак і загадаць жаданне.
У другім зале ўбачылі дыяраму лесу, якая адпавядае натуральным умовам пражывання вавёркі. Падышоўшы да сапраўднага дрэва, кожны зазірнуў у дупло, дзе «спіць» маленькая вавёрачка. У трэцім прадстаўлены прадметы мастацтва, дэкаратыўныя фігуркі, цацкі, кнігі, калекцыі марак і паштовак з выявай вавёрак.
Пасля займальнага падарожжа па свеце прыроды дзяцей чакаў не менш цікавы майстар-клас ад мастака па вырабе сувеніраў на спіле дрэва з выявай вавёрачкі.
Вучні з захапленнем слухалі, з цікаўнасцю разглядалі экспанаты і задавалі пытанні, асабліва рады былі сувенірам, якія зрабілі сваімі рукамі і атрымалі на памяць. Школьнікам паездка вельмі спадабалася, і яны выказалі жаданне паўторна наведаць музей вавёркі з сябрамі і бацькамі.
Святлана Васільеўна КЛЯЎЦОВА,
настаўнік пачатковых класаў
Фота аутара.
Бераставіцкі раён, школа аг. Пагранічны.