З 11 па 16 кастрычніка 2021 года ў школе праводзіўся Тыдзень маці.
У рамках прайшлі акцыі «З павагай да матуль», «Матулям з віншаваннем». Матулям кожнай вёскі мікрараёна ўстановы адукацыі, матулям, якія знаходзяцца ў адпачынку па догляду за дзецьмі ва ўзросце да трох год, шматдзетным матулям, матулям, чые сыны нясуць службу ў радах Беларускай арміі былі адпраўлены і уручаны пісьмы-паштоўкі і віншавальныя паштоўкі.
Кожным класным калектывам была арганізавана акцыя па віншаванню матуль у рэжыме анлайн з састаўленнем відэавіншаванняў «Табе, матуля, дарагая».
Паактыўнічалі ў мерапрыемствах члены прэс-цэнтра дзіцячай газеты «Зорька», якія ў рамках Тыдня арганізавалі і правялі экспрэс-акцыю «Сэлфі з матуляй», вынікі якой дэманстраваліся пад час перапынкаў. Таксама была праведзена гутарка ля кніжнай выставы «Матулі жывуць дзеля дзяцей», якую наведалі вучні 1–6-х класаў. У школьнай бібліятэцы прайшла акцыя «Усмешка матулі», дзе вучні 1–6-х класаў арганізоўвалі фотасесію, дарылі сваім матулям ўсмешкі і адпраўлялі здымкі праз мэсэнджэр «Вайбер».
Паліна МАНТУШ,
вучаніца 10-га класа.
Навагрудскі раён,
Пятрэвіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.