Наведванне сталіцы часцей звязана з бурнай падтрымкай школьнікаў Дзятлаўскага раёна роднай каманды ў матчах КХЛ.
Апошнія сустрэчы мінскага «Дынама» з маскоўскім «ЦСКА» і фінскім «Ёкерытам» яшчэ больш з’ядналі нас у адзіны калектыў балельшчыкаў. І хоць вынікі спартыўных паядынкаў бываюць розныя, у нас не згасае полымя бадзёру і кіпучай энергіі, гонару за сваю краіну. Мы далучаемся да тысяч аматараў хакея і дапамагаем роднай камандзе перамагаць.
Іван Іванавіч КАРЭНКА,
настаўнік інфарматыкі.
Дзятлаўскі раён,
Раклевіцкі дзіцячы сад-базавая школа.