Па прыступках акцябрацкага жыцця

Из нашей почты Новости Поляна друзей

 

У Старадварэцкім яслях-садзе–базавай школе традыцыйна прайшоў Тыдзень акцябрат.

Тэматычныя дні запрасілі акцябрат у завочнае падарожжа «“Гістарычнае мінулае роднага краю», на квэст-гульню «Да алімпійскіх вяршынь», акцябрацкі квіз «Я, ты, ён, яна – разам дружная сям’я». Асаблівая ўвага была накіравана на выхаванне любові і павагі да роднага краю, выхаванне пачуцця гонару за беларускі народ, патрыятызму і адказнасці за лёс сваёй малой радзімы.

Вучні пазнаёміліся з жыццём і подзвігам Марата Казея, імя якога носіць піянерская дружына школы. Прынялі ўдзел у патрыятычнай акцы і «Свеча Памяти». Акцябраты былі актыўнымі ўдзельнікамі творчай працы па састаўленню фотакалажа «Я – акцябронак», вырабу пажарнай машыны да Дня выратавальніка.

Удзел у фотачэлендже у сацыяльных сетках «Настрой#ZIMA» вельмі спадабаўся дзецям і надаў мерапрыемству незвычайны настрой.

У канцы акцябраты падзяліліся ўражаннямі і склалі пажаданні ў выглядзе рознакаляровага ланцужка «Пісьмо сябру» – жадалі адзін аднаму здароўя, шчасця, добрых адзнак, поспехаў, міру і дабрыні.

Алена Анатольеўна СЦЕФАНКОВА,

педагог дадатковай адукацыі.

Бераставіцкі раён,

Старадварэцкі яслі-сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *