Падарожнічаем…

Из нашей почты Новости

Пачатак вясны – гэта час, калі не толькі абуджаецца прырода. Пасля кароткіх халодных зімовых дней дзетвара радуецца сонейку і магчымасці даўжэй гуляць на вуліцы. А калі ў суботні дзень прапанавана экскурсія – вось гэта прыгода!

 Так у мінулую суботу вучні 1 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Слоніма” разам з класным кіраўніком Ярмоліч Аленай Алегаўнай здзейснілі падарожжа ў аграсядзібу “Дэколы”, што знаходзіцца ў Баранавіцкім раёне. З рукзакамі за плячыма першакласнікі з энтузіязмам займалі месцы ў аўтобусе, махалі, ад’язджаючы, бацькам.  

Па прыезду на месца здзіўленню экскурсантаў не было межаў, таму што  асаблівасць сядзібы — кантактны заапарк, у якім прадстаўлена немалая колькасць экзатычных жывёл. Тут дзеці ўбачылі і ўсурыйскіх янотаў, і камерунскіх бараноў і коз, індыйскіх паўлінаў, сярэбраных і залатых фазанаў, шатландскага поні, сурыкатаў і многіх іншых нетыповых для Беларусі прадстаўнікоў фауны. На жывёл не толькі глядзелі, з імі фатаграфаваліся, гладзілі, трымалі ў руках, пакуль гаспадыня сядзібы расказвала пра сваіх гадаванцаў.

Дадому першакласнікі прывезлі мора станоўчых эмоцый, мноства фотаздымкаў, эмацыянальныя апавяданні пра ўбачанае.

Шчырую падзяку выказваюць бацькі Алене Алегаўне. Жадаюць здароўя, фізічных і эмацыянальных сіл не толькі на вучэбныя заняткі, а і на падарожжы.

Удзячныя бацькі вучняў 1-га “А” класа.

г.Слонім, школа № 5.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *