Дзіцячы сад № 83 г. Гродна правеў восеньскі кірмаш. У нашай установе адкрыта група, у якой педагагічны працэс ідзе на беларускай мове. Педагогі, выхаванцы і бацькі падрыхтавалі выставу кампазіцый восеньскіх дароў, якую дапоўнілі святам «Восеньскі кірмаш».
Дзеці рупліва рыхтаваліся да свята. Хлопчыкі і дзяўчынкі вывучалі асаблівасці беларускай культуры і традыцый. Цяпер дзеці ведаюць, як нашы продкі весела і гучна праводзілі кірмашы. У госці да дзяцей прыходзілі беларускія героі: Лявон, Лявоніха і Жытневы каласок, якія гулялі з дзецьмі ў беларускія гульні, пелі, танцавалі і загадвалі загадкі.
Прыдзе час і нашы дзеці будуць вызначаць будучыню нашай Беларусі, таму вельмі важна ўжо зараз звярнуць увагу на выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуцця патрыятызму.
Восеньскі кірмаш – гэта ўжо наша традыцыя, а пасля свята пачнецца актыўная падрыхтоўка да новых тэматычных мерапрыемстваў.
Алена Францаўна ПЫШЫНСКАЯ,
загадчык.
г. Гродна, дзіцячы сад № 83.