У Хвінявіцкай сярэдняй школе прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню.
Вакальныя нумары і танцавальныя кампазіцыі, падрыхтаваныя навучэнцамі школы, падарылі ўсім прысутным шмат прыемных і станоўчых эмоцый. Усе вучні ад малога да вялікага ў гэты дзень імкнуліся падарыць усім прысутным сваю радасць, падзяку і дабрыню. Мы жадаем усім прадстаўнікам жаночага полу, каб кожны дзень іх жыцця быў такім жа, як гэтае выдатнае вясновае свята – поўным удзячнасці і павагі, кахання і пяшчоты!
Таццяна Сяргееўна САНЦЭВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце,
Дзятлаўскі раён, Хвінявіцкая школа.