Актывісты валанцёрскага атрада «Добрае сэрца» Паляцкішскай школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу-2023», прысвечанай Году міру і стварэння.
На дзялянцы Беняконскага лясніцтва высадзілі сеянцы сасны і ясеня на плошчы 1 га. Вучні працавалі старанна. Яны былі задаволены, што ўнеслі асабісты ўклад у справу захавання і прымнажэнне лясных багаццяў рэспублікі. Валанцёры пераканаліся ў тым, што шчырымі намаганнямі чалавека ствараюцца і захоўваюцца лясы ў нашай краіне.
Іван Францавіч ГАБІС,
сацыяльны педагог,
Воранаўскі раён, Паляцкішская школа.