Тыдзень роднай мовы

Из нашей почты

У школе № 3 г. Смаргоні прайшоў тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова! Як трапна адзначыў класік беларускай літаратуры Іван Мележ, «мова – гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ»

Ва ўстанове адукацыі навучэнцы ўдзельнічалі ў акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску», інтэрактыўнай гульні «Маё любімае слова на беларускай мове», на перапынках гулялі ў беларускія народныя гульні , былі праведзены інфармацыйныя хвілінкі «Наша родная, беларуская…». Вучні спаборнічалі ў квест -гульні «Пагуляем у роднае слова», а таксама ў іншых інтэрактыўных турнірах і конкурсах.

Школьны музей гасцінна расчыніў дзверы для пяцікласнікаў, дзе кіраўнік музея Ларыса Уладзіміраўна Багдасар’ян правяла цікавую інтэрактыўную экскурсію «Беларуская хатка». Навучэнцы з цікавасцю знаеміліся з прадметамі побыту нашых продкаў.

Таксама ў межах тыдня прайшло мерапрыемства ў раённай дзiцячай бiблiятэцы «Гучы, роднае слова». Усе мерапрыемствы планаваліся з улікам узроставых асаблівасцей, а таксама з улікам вучнёўскай ініцыятывы, каб кожны вучань штосьці ўзяў для сябе, штосьці зразумеў, адчуў.

Валодаць роднай мовай – значыць быць беларусам, бо праз любоў і павагу да роднай мовы выхоўваецца галоўная рыса ва ўсе часы ва ўсіх народаў – патрыятызм.

Галіна Антонаўна МІНКЕВІЧ,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

г. Смаргонь, школа № 3.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *