На “Книжкіны імяніны” дзяцей запрасіў філіял “Альхоўская сельская бібліятэка”. Атрымалася вясёлае свята з любімымі героямі, гульнямі, віктарынамі і падарункамі.
Імяніны – любімае свята дарослых і дзяцей. У гэты дзень абавязкова прысутнічае пірог, збіраюцца госці, гучаць цёплыя віншаванні. “Кніжныя імяніны” – не менш цікавае мерапрыемства. Гэта свята дапытлівых дзяцей і дарослых, закаханых у кнігу, свята новых літаратурных адкрыццяў і вясёлых прыгод. На імяніны Кнігі завіталі самыя папулярныя персанажы з любімых казак – Баба Яга, Жыхарка. Яны пазнаёмілі чытачоў з кнігамі-юбілярамі. “Золотой петушок”, “Незнайка”,”Денискины рассказы”, “Снежная королева”, “Муха-Цокотуха” – гэтыя і многія іншыя творы былі разгледжаны.
Бібліятэкар Юлія Заруба адзначыла, што нягледзячы на захопленасць камп’ютарам, сучасныя дзеці ведаюць і цікавяцца казкамі і дзіцячымі апавяданнямі.
Гульні з Бабай Ягой паднялі настрой удзельнікам, па кнігах дзеці нават зляпілі імянінны торт. У канцы мерапрыемства атрымалі паветраныя шары з надпісам “Мы любім кнігу”.
Вольга Мечыславаўна Заянчкоўская,
бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.