Дыялогавая пляцоўка з удзелам вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Из нашей почты Новости

Мова – неад’емная частка нашага жыцця, частка культуры і гісторыі. Без яе нельга ўявіць ніводную цывілізаваную нацыю. Дзякуючы роднай мове чалавек далучаецца да культурнай спадчыны свайго народа.

Нядаўна ў Астраўцы адбылася дыялогавае пляцоўка «Дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь. Культура мовы – абавязак патрыёта». Мерапрыемства прайшло ў межах рэалізацыі Канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024-2026 гады. Пляцоўка прайшла з удзелам аўтарытэтных гасцей – Ігара Капылова, дырэктара інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і загадчыка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі гэтай установы Веранікі Курцовай.

Пра білінгвізм як сацыяльна-культурную з’яву гаварыў Ігар Капылоў. Ён засяродзіў увагу на тым, што ў нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы – руская і беларуская. Таму кожны грамадзянін павінен аднолькава добра валодаць абедзьвюма мовамі. Вераніка Курцова расказала пра працу па стварэнні «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі». Пагутарылі і пра гаворкі Астравеччыны. На памяць аб сустрэчы госці перадалі ў фонд бібліятэкі каштоўныя падарункі – «Слоўнік новых запазычаных слоў беларускай мовы» і «Беларуска-рускі слоўнік».

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *