Будзем здаровы!

Из нашей почты

У лагеры «Весяльчак» Круцілавіцкай школы прайшоў дзень здароўя «Будзем здаровы!», выхаванцы прынялі ўдзел у квэст-гульні «Зберажом здароўе самі!».

Ад фельдшара Інэсы Людвігаўны Шэлест даведаліся аб правілах захавання добрага слыху пад час правядзення хвілінкі здароўя. Валеолаг раённага цэнтра эпідэміялогіі і гігіены Н. І. Юрэня правяла з вучнямі выхаваўчае мерапрыемства «У здаровым целе – здаровы дух». Рабяты адгадвалі загадкі, рашалі сітуацыйныя задачы, даведаліся аб шкодных звычках і іх наступствах для арганізму чалавека, выконвалі комплекс фізічных практыкаванняў.

Выхаванцы атрымалі падарункі і памяткі «Як зберагчы сваё здароўе?», стваралі калаж «Мы выбіраем здароўе!».

Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,

дырэктар лагера,

Таццяна Яўгеньеўна ЛАЗОВІК,

старэйшы выхавальнік лагера «Весяльчак»,

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *