Дзень Нептуна

Из нашей почты

У аздараўленчым лагеры «Весяльчак» Круцілавіцкай школы дзень Нептуна, стаў традыцыйным.

Гэтага дня штогод з нецярпеннем чакаюць выхаванцы летняй змены. Сёлета конкурсная праграма «У гасцях у Нептуна» сумесна з супрацоўнікамі Данілавіцкага Дома культуры.

Хлопчыкі і дзяўчынкі сустрэліся з Нептунам і Вадзянікам, падзяліліся на дзве каманды і ахвотна выконвалі ўсе іх забаўляльныя заданні: стваралі папяровыя карабелі, адгадвалі загадкі, у парах імітавалі рухі краба, на хуткасць насілі ваду ў паветраных шарыках, спявалі песні, расшыфроўвалі рэбусы, малявалі малюнкі, выконвалі танец для Нептуна.

Потым традыцыйна абліваліся загаддзя нагрэтай на сонцы вадой. Усе ўдзельнікі атрымалі прызы, а таксама зарад бадзёрасці, весялосці і сяброўскасці.

Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,

дырэктар аздараўленчага лагера «Весяльчак»,

Таццяна Яўгеньеўна ЛАЗОВІК,

старэйшы выхавальнік.

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *