Прыемна размаўляць на роднай мове

Из нашей почты Новости

У гімназіі 1 горада Віцебска Дзень роднай мовы сустракалі 25 разоў! Выдатная традыцыя праводзіць конкурс малюнкаў роднай зямлі, канцэрты беларускіх песень і, вядома ж, агульную дыктоўку «Пішам па-беларуску разам» працягнулася і сёлета.

Асабліва пашанцавала 11-м класам гімназіі: ім дыктаваў тэкст віцэ-мэр горада Віцебска Віктар Валер’евіч Глушын. Малодшым класам пашанцавала не менш! Выпускнік гімназіі, пераможца рэспубліканскіх алімпіяд Яраслаў Скугарэўскі прачытаў дыктоўку для 5–10-х класаў.

Удзельнікі тэатральнага калектыву гімназіі «Прэм’ера і К» прыйшлі ў госці да 3–4-х класаў і гэтак жа паспрабавалі сябе ў ролі настаўнікаў! Дзень роднай мовы падарыў усім пазітыў і добрыя эмоцыі.

Марыя АСМАЛОЎСКАЯ,

г. Вітебск, студыя «Таленавітыя дзеці».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *