Экалагічнае выхаванне школьнікаў неабходна для гарманічнага развіцця вучняў і з’яўляецца неабходным складнікам у сістэме сучаснай адукацыі. Пры выкананні такой работы вырашаюцца наступныя задачы: развіццё экалагічнай этыкі вучняў, адказнасці ў іх адносінах да прыроды; эстэтычнае, духоўнае выхаванне, выхаванне любові да Радзімы; фарміраванне пачуцця прыналежнасці да свайго часу, асабістай адказнасці за ўсё, што адбываецца навокал.
З радасцю актывісты піянерскай дружыны імя Васіля Жукава успрынялі навіну аб удзеле ў экалагічным праекце БРПА «Экацімураўцы». З самага пачатку навучальнага года піянеры ўключыліся у работу. Наша каманда распрацавала эмблему, сістэматызавала неабходны тэарэтычны блок па праблеме ўтылізацыі бытавога смецця. Набытыя веды вучні паспяхова прымянілі на практыцы. Акцыі «Пасадзі дрэва», «Абеліск», «Мая экасумка», «Зробім свет чысцейшым» аказаліся неверагодна папулярнымі. Хочацца адзначыць і падзякаваць за творчы падыход актывістам: Паўлу Грыцюку, Кіры Фуркуліцы, Мануку Галсцяну, Яне Калошы, Віке Садоўскай. Так трымаць!
Восеньскі экалагічны марафон у школе завяршыўся яркім флэшмобам «ЗА чыстую Беларусь», у выніку якога былі створаны карціны з выкарыстаннем сабраных пластыкавых крышак. Яркія фотаздымкі ўпрыгожылі старонкі ў сацыяльных сетках, а мы зрабілі свой уклад у экалагічную бяспеку малой радзімы і краіны.
Наталля Мікалаеўна СОХАН,
педагог-арганізатар.
г. Масты,
школа № 5.