Да Года народнага адзінства ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе педагогамі праводзіцца шэраг выхаваўчых мерапрыемстваў, экскурсій, рэалізоўваюцца праекты, ініцыятывы.
Адной з такіх дзіцячых ініцыятыў стала пасадка яблыневай алеі на прышкольным участку сумесна з старшынёй Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта Аляксандрам Аляксандравічам Ядэйка, намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце Ганнай Ігараўнай Федарэвіч, дырэктарам вытворчага ўчастка «Парэцкі спіртзавод» ААТ «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь» Аляксандрам Міхайлавічам Дубовікам.
Пры спонсарскай дапамозе КСУП «Хвінявічы» на прышкольным участку было высаджана 20 саджанцаў яблынь. Цяпер кожны клас, дашкольныя групы будуць мець «сваё» дрэўца.
Адметна, што вучні ўключаны ў сацыяльна значную грамадскую дзейнасць, працягнута традыцыйная практыка правядзення пасадкі пладовых дрэў на прышкольным участку: гэта ўжо чацвёрты яблыневы сад у гісторыі школы.
Няхай маладыя яблынькі растуць разам з дзецьмі!
Марына Міхайлаўна НЕЧАЙ,
дырэктар.
Дзятлаўскі раён,
Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.