Адзінства народа – адзінства культуры

Из нашей почты

Супрацоўнікі аддзела літаратуры па мастацтве Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна для навучэнцаў 9-га класа «А» гімназіи № 3 г. Магілёва правялі гульню-віктарыну «Адзінства народа – адзінства культуры».

На пачатку сустрэчы супрацоўнікі бібліятэкі распавялі пра раз’яднанне Беларусі і пра тое, як частку Гродзеншчыны аддалі Польшчы. Палітыка польскай дзяржавы таго часу пачала выкараняць беларускую мову, зносіць цэрквы і прапагандаваць каталіцызм. Але беларускі народ, які перажыў многае, не зламалі. Беларусы пачалі пратэставаць і патрабаваць, каб іх вярнулі радзіме. І вось у 1939 годзе горад Гродна вярнулі ў склад Беларусі.

Далей навучэнцы падзяліліся на дзве каманды і ў форме гульні ўспаміналі дзяржаўныя сімвалы і дзяржаўныя святы Рэспублікі Беларусь, культурныя звычаі і традыцыі, дзеячаў беларускай культуры і мастацтва.

Найбольшую цікавасць выклікалі заданні, звязаныя з гісторыка-культурнымі славутасцямі краіны: гімназісты складалі пазлы з выявай мемарыяльных комплексаў «Хатынь» і «Курган Славы», знаходзілі на карце рэспублікі значкі з гісторыка-архітэктурнымі аб’ектамі нашай краіны. За правільнае выкананне заданняў каманды атрымлівалі фішкі ў выглядзе кветкі васілька, з якіх у канцы гульні склалі гімн Рэспублікі Беларусь.

Напрыканцы мерапрыемства прагучаў відэазапіс музычнай кампазіцыі «Беларусь – гэта мы» ў выкананні Вікторыі Алешка (словы Ганны Сялук, музыка Яўгена Алейніка).

Юлія ЯЗЕРСКАЯ,

юнкар, вучаніца 9-га класа «А»,

Святлана Вячаславаўна ЦЫХОЎСКАЯ,

рэдактар «Гімназічнага весніка»,

г. Магілёў, гімназія № 3.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *